У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 15 прозвішчаў — цяпер у ім 5957 чалавек.

6 лістапада МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод гэтых 15 чалавек у абвінавачванні 13 прысутнічае арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».