За дзевяць месяцаў 2025 года з Беларусі дэпартавалі ўжо больш за 3600  замежнікаў. У іх ліку — 1300 мігрантаў, якія парушылі памежны рэжым. Такую статыстыку падае Міністэрства ўнутраных спраў.

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў кажа, што колькасць замежнікаў, якія прыбываюць у нашу краіну, істотна вырасла. Паводле яго, замежнікі прыходзяць у аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі, дзе з імі праводзяць прафілактычную работу.

“Да кожнага мы даводзім асаблівасці нашага заканадаўства. Папярэджваем, што ў выпадку яго парушэння вінаватыя пакідаюць нашу краіну”, — перадае БЕЛТА словы міністра.

Раней Лукашэнка анансаваў прыбыццё ў Беларусь 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана.