
У Гародні прадаюць гістарычны будынак па вуліцу Тэлеграфнай, 8. Аб’ект 1890 года пабудовы размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, побач з паркам імя Жылібера. Паблізу гэтага будынку знаходзіўся знакаміты гарадзенскі бар, які некалькі пакаленняў ведалі як “Тэлеграф”
Будынак плошчай 485,2 м² прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У пачатку 2000-х гадоў праведзена рэканструкцыя. Дом цагляны, фасад атынкаваны і пафарбаваны, дах — металічны.

від на будынак з боку вуліцы Ажэшкі. Фота: shoprealty.by
Дом па вуліцы Тэлеграфнай, 8 мае багатую гісторыю. Да Другой сусветнай вайны ён функцыянаваў як жылы, пазней тут размяшчаліся ўпраўленне кінафікацыі, кінарамонтныя майстэрні і лінейна-тэхнічны вузел сувязі. У гістарычным даведніку «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» гэты аб’ект называецца домам Банькоўскага. Магчыма, у 1903 годзе тут была кватэра лекара Гурвіча.
З пачатку 2000-ых гадоў да кастрычніка 2015-га ў будынку быў філіял аднаго з банкаў.
