Па стане на 4 лістапада праваабаронцам вядома не менш чым пра 182 палітвязняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

  • 66 чалавек у цяжкім стане фізічнага здароўя;
  • 37 чалавек у складаных сямейных абставінах: гэта адзінокія і шматдзетныя бацькі, а таксама сем’і, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі;
  • 25 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
  • 9 чалавек з ментальнымі разладамі;
  • 8 чалавек з інваліднасцю.

Таксама ў гэтую лічбу ўваходзяць палітвязні, якія дыскрымінуюцца паводле розных падставаў: інкамунікада, зняволеныя, якія не выходзяць з-за кратаў, нават нягледзячы на тое, што тэрмін іх пакарання сышоў.