У мястэчку Варняны, што на Астравеччыне, напярэдадні “Дня Октябрьской революции” адкрылі паркавую Алею памяці. Яе плюс тое, што стэнды выкананы на беларускай мове, мінус – што большая частка напаўнення зместу – гэта ўслаўленне савецкага перыяду жыцця населенага пункта. Але ў цэлым наведнікі мястэчка могуць даведацца пра гісторыю Варнянаў.

У парку акрамя інфармацыйных стэндаў размясцілі таксама малыя архітэктурныя формы.

На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі раённай наменклатуры.