
фота ілюстрацыйнае
Лукашэнка падпісаў указ, які змяняе парадак продажу жылля, што належыць сельскагаспадарчым арганізацыям. Дакумент накіраваны на тое, каб актывізаваць выкарыстанне пустых і незаселеных дамоў у сельскай мясцовасці, у тым ліку пабудаваных з дзяржаўнай падтрымкай.
Паводле новага парадку, сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія валодаюць такім жыллём, змогуць істотна зніжаць стартавую цану пры продажы на аўкцыёнах:
- на 50% — пры паўторных таргах;
- і на 80% — пры наступных (цяпер зніжэнне складала толькі 10% на кожных наступных таргах).
Калі ж аўкцыён нават пры зніжэнні цаны на 80% не адбудзецца, то хату можна будзе прадаць усяго за адну базавую велічыню (на сёння гэта 42 рублі).
Памер зніжэння і магчымасць продажу па мінімальнай цане будуць узгадняцца з мясцовымі выканкамамі.
Указ набудзе моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Наша Ніва
