
Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі складае ўжо 5690 аб’ектаў. Пра гэта расказала дзяржаўным журналістам начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ірына Дашчынская.
Чыноўніца паведаміла, што: “В 2025 году в соответствии с распоряжением Президента из средств его фонда выделено Br6 млн: Br1 млн на реставрацию иконостаса Успенского собора Жировичского мужского монастыря и Br5 млн на выполнение работ по реконструкции второго пускового комплекса Национального художественного музея”.
Акрамя гэтага працягваюцца маштабныя працы ў замках Крэва, Наваградку, Гальшанах, у палацавых комплексах у Пружанах і Жылічах.
