У Беларусі +14 новых палітвязняў

Гэта Наталля Чубоўская, Аляксей Прахорчык, Уладзімір Патапенка, Іна Корбут, Ірына Мініх, Ганна Уласенка, Уладзімір Казлоўскі, Наталля Пупкевіч, Святлана Кашкель, Маргарыта Навумава, Максім Шуканаў, Андрэй Крывашэй, Іван Фалітар, Валерый Хацкевіч.

Cумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі

13 лістапада 2025 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказванняў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і праводжанай ёй палітыцы. Шэраг СМІ таксама прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і респондэнтаў як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так, стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” Наталлі Чубоўскай, Аляксея Прохарчыка, Уладзіміра Патапенкі, Іны Корбут, Ірыны Мініх, Ганны Уласенка, Уладзіміра Казлоўскага, Наталлі Пупкевіч, Святланы Кашкель, Маргарыты Навумавай, Максіма Шуканава, Андрэя Крывашэя, Івана Фалітара, Валерыя Хацкевіча.

Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены” і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Наталлю Чубоўскую, Аляксея Прохарчыка, Уладзіміра Патапенку, Іну Корбут, Ірыну Мініх, Ганну Уласенка, Уладзіміра Казлоўскага, Наталлю Пупкевіч, Святлану Кашкель,  Маргарыту Навумаву,  Максіма Шуканава, Андрэя Крывашэя, Івана Фалітара, Валерыя Хацкевіча;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

Беларускі Хельсінкскі камітэт; 

Прававая ініцыятыва;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Human Constanta;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.