
З вёскі Слабодка Астравецкага раёна знік помнік паўстанцам 1863 года, паведамяле тэлеграм -канал “Спадчына”.
Помнік у выглядзе велізарнага гранітнага мяча, усталяваны ў 2013 годзе да 150‑годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага быў створаны на прыватныя сродкі і сімвалізаваў змаганне за волю Беларусі, аб’ядноўваў каталіцкую і праваслаўную традыцыі. Раней супраць яго выступалі прарасейскія актывісты, патрабуючы зносу, але мясцовыя ўлады не рэагавалі.
Цяпер на месцы манумента засталася толькі пляцоўка з каменных пліт. Калі і хто дэмантаваў помнік – невядома, але ясна, што гэта зрабілі ўлады.
