З 17 лістапада перавозчык ТАА «Зет» запускае рэгулярныя рэйсы па маршруце Гародня — Беласток праз пункт пропуску Бераставіца (Баброўнікі).

Паведамляецца, што кошт квітка складзе 100 рублёў, з Варшавы да Гародні праезд будзе каштаваць 130 рублёў. 

Шлях у дарозе з Беластоку да Гародні павінен скласці восем гадзін (дзве гадзіны на мяжы павінен “заняць” перавод стрэлак).

Два пункты пропуску — Бераставіца і Кузніца — будуць адкрытыя з 17 лістапада.

Польскі бок будзе прапускаць легкавыя аўтамабілі і праз КПП у Кузніцы, а праз КПП у Баброўніках — легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, а таксама грузавікі з краін Еўразвязу і Швайцарыі.

Літоўская мяжа закрыта да 30 лістапада.