Настассі Нікалаевай з Баранавічаў 25 гадоў. У 2018 годзе яна паступіла ў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на педагагічны факультэт, які мусіла скончыць у 2022-м.

Паралельна з вучобай Настасся вучылася на цырульніцу і майстрыху афрапляцення. 

Дзяўчыну засудзілі ў 2025 годзе па дзвюх частках артыкула «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ёй прысудзілі «хатнюю хімію».

Падрабязнасці справы невядомыя. Мяркуючы па тым, што дзяўчыну дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» побач з іншымі засуджанымі па тым жа артыкуле, Настассю судзілі па «справе Гаюна».

Наша Ніва