
Суд Ленінскага раёну Гародні 11 лістапада прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” акаўнт вядомай спявачкі і культурнай дзеячкі Кацярыны Ваданосавай, якая даўно ўжо не жыве ў Беларусі. Акаўнт гэты ў “Tik-Tok” пад назвай “kasiavadanosava”. Маніторшчыкі напярэдадні, відаць, асабліва пільна праглядалі менавіта тыктокераў. Акрамя згаданага акаўнту Ваданосавай таксама прызнаны экстрэмісцкімі наступныя акаўнты:
dzimicer у TikTok
bypashaandreevich у TikTok
belfury1 у TikTok
Не адпачывалі і ў судзе Лідскага раёну. Там днямі прызнаны экстрэмісцкім акаўнт рамесніка “majstr_by” у Instagram.
