
Такое рашэнне прынята па выніках нарады ў Лукашэнкі пра вынікі працы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах пра будаўніцтва новых атамных магутнасцяў. Пра гэтае рашэнне паведаміў дзяржаўным прапагандыстам віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Каранкевіч.
Каранкевіч таксама сказаў, што паралельна будзе арганізавана праца па даследаванні пляцовак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Гэты дадатковы пошук будзе ісці на тэму таго, дзе магчыма ў далейшым ва ўмовах росту электраспажывання, развіццё атамнай энергетыкі і менавіта ў Магілёўскім рэгіёне.
