будынак Смаргонскага райвыканкаму

Чыноўнікі вертыкалі любяць паказушныя “прыёмы грамадзян” у рэгіёнах. Найчасцей да іх ніхто не звяртаецца, а калі і ўзнікаюць некаторыя пытанні – то гэта хутчэй кампетэнцыя драбнейшых структур і выканаўцаў, чым райвыкаканкамаўскіх кіраўнікоў.

15 лістапада “прамую суботнюю лінію” правёў старшыня Смаргонскага райвыканкаму Андрэй Гардзей. Ён стаў старшынём Смаргонскага райвыканкаму толькі 13 кастрычніка бягучага году, а да гэтага працаваў старшынём Карэліцкага райвыканкаму. 

За тры гадзіны Гардзею нібыта паступіла ажно 14 званкоў. У праўдзівасць такой лічбы паверыць цяжка, хіба толькі гэта былі заранёў абумоленыя званкі ніжэйшых начальнікаў раёну.

Жители обращались с вопросами, касающимися ремонта дорог в сельской местности. В частности, в населенных пунктах Понизье, Сосновка, Матюляны, благоустройства улицы Матросова в городе. Одна из обратившихся отметила неудобство передвижения по городу на велосипеде. В ответ на это Андрей Валерьевич пообещал лично ознакомиться с ситуацией и изучить, насколько инфраструктура города соответствует требованиям для удобства всех участников дорожного движения.

Найбольш цікавым быў зварот з Крэва. Мясцовы жыхар панаракаў, што бабры збудавалі плаціну побач з яго домам, з-за чаго ў калодзежы сапсавалася вада.

Гардзей паабяцаў разабрацца з усімі пытаннямі.