
У Лідзе з 17 па 19 лістапада праходзіць вучэбны збор па тэрытарыяльнай абароне. Практычныя заняткі праводзяць пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Генеральнага штаба Андрэя Краўчанкі, а навучаюць прадстаўнікоў ваенных камісарыятаў, органаў улады і камандавання.
Арганізавала збор Міністэрства абароны. У Лідзе абмяркоўваюць пытанні падрыхтоўкі, аснашчэння і ўзаемадзеяння тэрытарыяльных войскаў.
Праводзяць заняткі з афіцэрамі. Паведамляецца, што з усіх раёнаў краіны прыхала каля 90 афіцэраў. Такую інфармацыю даў ваенны камісар Лідскага раёну падпалкоўнік Трафім Ходар. Удзельнікі збору вывучаюць, як тэрытарыяльныя войскі выкарыстоўваць з улікам бягучай сітуацыі. Што менавіта маецца на ўвазе пад «бягучай сітуацыяй», не ўдакладнілі.
