фота ілюстрацыйнае

Лукашэнкаўскія ўлады прыдумалі дзе яшчэ можна штрафаваць беларусаў. На партале pravo.by паведамляецца, што ўводзіцца новае правіла, паводле якога ўладальнікі аўтамабіляў цяпер будуць абавязаны ачышчаць тэрыторыю ад снегу на адлегласці не менш метра ад сваіх машын.

Аўтааматары абавязаны сачыць ня толькі за чысцінёй сваёй машыны, але і прылеглай тэрыторыі.

А штраф за невыкананне гэтых правіл можа сягаць ажно да 4200 (!) беларускіх рублёў.