
Памежныя службы суседніх з Беларуссю краінаў Еўрапейскага Звязу паведамілі 21 лістапада пра актывізацыю нелегальных спробаў перайсці мяжу з беларускага боку. Напярэдадні некалькі дзён такіх спробаў не фіксавалася.
У Памежнай ахове Польшчы заявілі, што 20 лістапада былі зафіксаваныя 10 спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі.
У Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначылі, што не фіксавалі напярэдадні нелегальных спробаў трапіць у краіну. Але паведамілі, што 16 такіх спробаў было на мяжы Беларусі з Латвіяй.
Разам з тым два дні запар, 18 і 19 лістапада, памежных службы Латвіі, Літвы і Польшчы не фіксавалі нелегальных спробаў мінуць мяжу. Адбывалася гэта на фоне адкрыцця Варшавай і Вільняй памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю.
Таксама варта адзначыць, што, нягледзячы на адкрыццё мяжы, афіцыйны Менск адмаўляецца выпускаць фуры літоўскіх перавознікаў, затрыманыя ў Беларусі пасля закрыцця Літвою праз метэазонды памежных пераходаў.
