
У «Спіс экстрэмістаў» у Беларусі дадалі яшчэ 30 прозвішчаў — цяпер у ім ужо 6019 чалавек!
21 лістапада МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх 17 чалавек былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму», а 6 чалавек былі засуджаныя паводле «народнага» артыкулу 342 КК, але іх вызвалілі ад адказнасці «у сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
