
Галіна Анушчанка. Фота з яе старонкі Вконтакте
25‑гадовую Галіну Анушчанку звінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Галіне Анушчанка 25 гадоў. Родам яна з Рэчыцы. У 2018‑м скончыла Гомельскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж па спецыяльнасці «лабарант хімічнага аналізу, гальванік». Неўзабаве дзяўчына нарадзіла дачку.
Пасля Галіна выйшла замуж і пераехала ў Ліду. Нядаўна ў сацсетках яна выкладала фота немаўляці — хутчэй за ўсё, гэта яе другое дзіця, народжанае зусім нядаўна.
Невядома, ці трымалі Галіну за кратамі, але засудзілі яе нядаўна па ч.1 і ч.2 артыкула 361‑4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Мяркуючы па тым, што Галіна дададзеная ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» побач з іншымі засуджанымі па справе Гаюна, яе судзілі за тое самае, што і астатніх. Невядомыя ні сутнасць абвінавачанняў, ні дакладны прысуд, толькі тое, што Галіне Анушчанка прысудзілі хатнюю хімію.
Наша Ніва
