Сяргею Цвікевічу 44 гады. Ён з Гародні. Мяркуючы з сацсетак, вучыўся ў Гарадзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Мужчына доўгі час займаўся бізнесам. У 2002 годзе ён адкрыў першае ІП. Адна са сфераў дзейнасці ІП — «здача нерухомасці». Апошнім часам Цвікевіч быў дырэктарам ва ўласнай фірме.

У Сяргея двое непаўналетніх сыноў. Мужчына будаваў дом і нядаўна купіў новы кітайскі красовер. Таксама ён любіць актыўны адпачынак — незадоўга да затрымання ездзіў з сынам на адпачынак у Эльбрус, а пасля катаўся з гор у Сілічах.

Сяргея Цвікевіча затрымалі напрыканцы лютага ці ў пачатку сакавіка 2025 года.

Яго засудзілі ў Гарадзенскім абласным судзе паводле двух артыкулаў — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

Прысуд Сяргею ўступіў у сілу ў лістападзе 2025 года. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, як і дакладны прысуд. Але цяпер Цвікевіч за кратамі.

Наша Ніва