
Акцыя пройдзе ў аўторак, 25 лістапада, у Беластоку на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера паблізу помніка Ежы Папялушку.
25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і 8 месяцаў.
22 кастрычніка зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава. А 11 лістапада Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Пачобута Ордэнам Белага Арла.
Пачатак акцыі а 18:30.
