У Беластоку ўвечары 25 лістапада прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі ў Беларусі. З-за надзвычай кепскага надвор’я яна сабрала менш людзей, чым звычайна. Выступоўцы гаварылі пра сітуацыю з Анджэем і іншымі палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Выказвалася надзея на вызваленне новай групы палітвязняў, пра якое шмат кажацца астатнім часам.

Напомнім, што 25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і 8 месяцаў.

22 кастрычніка зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава. А 11 лістапада Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Пачобута Ордэнам Белага Арла.