
На базе рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда» дзяржаўныя прапагандысты правялі чарговы семінар у рамках “инновационного медийного кластера”, на які сабралі прадстаўнікоў ідэалогіі, раённых СМІ, прэс-службаў, дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, галіновага прафсаюзу.
Прапагандысты абмяркоўвалі взаимодействие редакций и пресс-служб, кадровая политика региональных СМИ.
Вёў нараду галоўны ідэолаг вобласці – начальник главного управления идеологической работы и по делам молодежи облисполкома Игорь Булавко.
Тое, што прапагандысты так часта збіраюцца на свае нарады і займаюцца “сеансамі саматэрапіі” сведчыць пра неэфектыўнасць прапаганды, у якую не вераць грамадзяне краіны.

