Міністэрства замежных спраў Літвы накіравала ў Раду Еўропы інфармацыю аб удзеле краіны ў створаным спецыяльным трыбунале па расследаванні ваенных злачынстваў супраць Украіны. Пра гэта паведамляецца на сайце літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

Падкрэсліваецца, што Літва «стала першай дзяржавай пасля Украіны, якая заявіла пра гатовасць далучыцца да спецыяльнага трыбунала як сябра-заснавальнік яго кіруючага камітэту».

Літоўскі ўрад 19 лістапада ўхваліў прапанову МЗС аб удзеле краіны ў гэтым трыбунале. Адзначалася, што расследаванне ў рамках спецтрыбуналу закране «пэўных асоб, уключаючы вышэйшае палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Расеі і Беларусі».

Заяўлялася, што Міжнародны крымінальны суд у Гаазе не валодае такой юрысдыкцыяй, таму мэта спецыяльнага трыбуналу — «папоўніць гэты прабел».