У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 23 прозвішчы — цяпер у ім 6042 чалавекі.

28 лістапада МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі 14 чалавек, якія былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».