Ваўкавыская калонія, фота ілюстрацыйнае

Першы акт аб парушэнні на Паўла Вінаградава склалі праз дзве гадзіны, як ён прыехаў у калонію. Агулам амаль за чатыры гады зняволення Павел прабыў у ШІЗА 467 дзён — амаль кожны трэці дзень тэрміну.

«У ваўкавыскай калоніі № 11 супрацоўнікі ў асабістай гутарцы казалі: “Ты ж усё разумееш, ты палітычны, таму вось так будзем на цябе складаць акты, таму як ні старайся ўсё адно апынешся ў ШІЗА”. У аршанскай калоніі № 12, калі я толькі прыехаў, начальнік каранціну сказаў, што я мушу разумець: у мяне пачнуць шукаць парушэнні, і як бы я не стараўся, апынуся ў ШІЗА.

Тры тыдні ў мяне не маглі знайсці парушэнні, але потым злавілі на тым, што я не павітаўся з супрацоўнікам — я яго не заўважыў. Гэта быў эксперымент, колькі магу пратрымацца. За той 21 дзень у мяне толькі праверак тумбачкі было 12 разоў. Натуральна, у іншых зняволеных такога і блізка не было».

Больш падрабяўна пра карную сістэму ў лукашэнкаўскіх калоніях чытайце на сайце “Вясны”.