Старшыня Савету Рэспублікі так званага Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава “з рабочым візітам” прыехала ў Дзятлава. Яе суправаджалі галоўныя чыноўнікі Гарадзенскай вобласці – “губернатор” Юрый Караеў і лукашэнкаўскі інспектар Канстанцін Бурак, яшчэ шэраг больш дробных прадстаўнікоў наменклатуры.

Такім чынам у Дзятлаве адбылося выяздное пашыранае паседжанне Прэзідыума Савету Рэспублікі на тэму «О результатах работы с обращениями граждан и юридических лиц в Гродненской области».

Качанава наведала ООО «Изоком Пласт», дзе выпускаюцца стальныя трубы, якія тэрмаізаляваныя. Таксама высокая сталічная чыноўніца зайшла ў дзятоаўскую краму “Родны кут”, дзе ёй, па інфармацыі ўладных медый, вельмі спадабалася.