
Сярод засуджаных — 5 чалавек, старэйшых за 60 гадоў.
Паводле дакумента, як мінімум 6 беларусаў вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці». Гэтых людзей абвінавачвалі паводле «народнага» арт. 342 КК. Нягледзячы на вызваленне ад адказнасці, гэтых людзей усё роўна дадалі ў «Спіс экстрэмістаў».
Гэта звязана з тым, што ўжо мінула пяць гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, а значыць скончыўся тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх удзельнікаў нельга асудзіць. Але, адзначым, што працягваецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Апроч гэтага, 65 чалавек, якія трапілі ў лістападзе ў «Спіс экстрэмістаў», былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Большая частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна».
