
Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на сьнежань 2025 году.
1 сьнежня
У Беларусі Дзень юрыста.
Сусьветны дзень барацьбы з СНІДам.
2 сьнежня
Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства
3 сьнежня
Міжнародны дзень інвалідаў.
4 сьнежня
45 гадоў таму (1980) – У Менску памерла Вольга Галіна (дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская), беларуская акторка, педагог. Нараджэнка мястэчка Жалудок (Шчучынскі раён).

6 сьнежня
505 гадоў таму (1520) – У Вільні нарадзілася Барбара Радзівіл, жонка Станіслава Гаштаўта, пазьней жонка караля Жыгімонта ІІ Аўгуста. Жыла ў Геранёнах з 1538 па 1542 гг.

320 гадоў таму (1705) – У Гародні ў гонар Сьвятога Францішка Ксаверыя асьвечаны езуіцкі кляштар.
9 сьнежня
Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй
10 сьнежня
Сусьветны дзень Дэклярацыі правоў чалавека.
95 гадоў таму (1930) – У в. Вецявічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Мікола Арочка, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, перакладнік.

11 сьнежня
5 гадоў таму (2020) – У Гародні ў шпіталі памёр Аляксандр Місцюкевіч, беларускі грамадзкі актывіст, краязнавец, сябра ТБМ. Пахаваны на гарадзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў.

12 сьнежня
255 гадоў таму (1870) – У Парыжы памёр Леан Зянковіч, паэт, публіцыст, мемуарыст, удзельнік паўстаньня 1830-31 гг. Вучыўся ў Сьвіслачы.
13 сьнежня
195 гадоў таму (1830) – На землях Беларусі ў зьвязку з паўстаньнем абвешчана ваеннае становішча. Гародню занялі акупацыйныя атрады расейскіх казакаў.
15 сьнежня
450 гадоў таму (1575) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Стафан Баторы (кіраваў дзяржавай да 12 сьнеж. 1586).

290 гадоў таму (1735) – У м. Руткішкі (Беласточчына) нарадзіўся Давыд Пільхоўскі, асьветнік, пісьменьнік, перакладнік, выдавец. Часта бываў на Наваградчыне, калі працаваў інспектарам навучальных устаноў.
35 гадоў таму (1990) – Рымскі Папа Ян Павал ІІ надаў гарадзенскаму фарнаму касьцёлу тытул Малой базілікі.
16 сьнежня
215 гадоў таму (1810) – У в. Астроўчыцы (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Дамінік Карэга, удзельнік паўстаньня 1830 г.
17 сьнежня
Дзень беларускага кіно
19 сьнежня
25 гадоў таму (2010) – У Менску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў на Плошчы Незалежнасьці ўнутранымі войскамі і спецназам жорстка разагнаная дэманстрацыя 40 тысяч пратэстоўцаў супраць незаконных вынікаў выбараў. Шэраг дэмакратычных кандыдатаў ў прэзідэнты былі жорстка зьбітыя, арыштаваныя і засуджаныя да турэмнага зьняволеньня. Было затрымана 639 дэманстрантаў, бальшыня зь якіх засуджаны да адміністрацыйнага арышту.
20 сьнежня
Міжнародны дзень салідарнасці людзей
185 гадоў таму (1840) – У в. Дэмбрава (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Казімір Альхімовіч, мастак, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг.

135 гадоў таму (1890) – У Гародні нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі, польскі археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер, музеязнавец.

115 гадоў таму (1910) – У в. Сьпягліца (цяпер Сьвяцілавічы, Смаргоньскі р-н) нарадзіўся Вітаўт Тумаш, грамадзкі дзеяч беларускай эміграцыі (Польшча, Нямеччына, ЗША), медык, навуковец-скарыназнаўца.

22 сьнежня
120 гадоў таму (1905) – У в. Макуці (Івейскі р-н) нарадзіўся Даніла Клінцэвіч, беларускі грамадска-культурны дзеяч у эміграцыі (Германія, ЗША).
24 сьнежня
125 гадоў таму (1900) – У Слоніме нарадзіўся Яўген Леашэня, вайсковец, беларускі краязнавец.

25 сьнежня
Каляды (Божае Нараджэньне) паводле грыгарыянскага календара.
26 сьнежня
85 гадоў таму (1940) – У Целяханах (Івацэвіцкі р-н) у шпіталі пасьля зьбіцьця невядомымі памёр Баляслаў Пачопка, беларускі культурна-асьветніцкі і рэлігійны дзеяч. Пахаваны на целяханскіх каталіцкіх могілках. Працаваў дырэктарам Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі.

27 сьнежня
100 гадоў таму (1925) – У Атэнах (Грэцыя) памёр Зыгмунт Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг, беларускі і грэцкі грамадзкі дзеяч, этнограф, калекцыянер, мемуарыст. Нараджэнец в. Балванішкі (цяпер Зялёны Бор, Ашмянскі р-н).

30 сьнежня
50 гадоў таму (1975) – У Жупранах (Ашмянскі р-н) усталяваны помнік Францішку Багушэвічу, у Кушлянах (Смургонскі р-н) заснаваны Дом-музей паэта.

помнік у Жупранах
31 сьнежня
370 гадоў таму (1655) – У Тыкоцінскім замку памёр Януш Крыштап Радзівіл, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Верагодна быў атручаны. На Гарадзеншчыне валодаў Любчай.
30 гадоў таму (1995) – У Гародні памёр Нікадзім Бычак, беларускі грамадзкі актывіст, сябра БНФ. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.
