
Міжнародныя і рэгіянальныя эксперты па правах чалавека выступілі 1 снежня з сумеснай заявай з нагоды адвольнага і працяглага ўтрымання пад вартай праваабаронцаў.
Разам з Абсерваторыяй па абароне праваабаронцаў яны настойліва заклікаюць усе дзяржавы прыняць канкрэтныя захады для барацьбы з глабальнай тэндэнцыяй да працяглага дасудовага ўтрымання праваабаронцаў пад вартай і працяглых тэрмінаў турэмнага зняволення.
У заяве гаворыцца, што ў апошнія гады ў дачыненні да праваабаронцаў пастаянна ўжываецца доўгае дасудовае ўтрыманне пад вартай і працяглыя тэрміны турэмнага зняволення, пры гэтым праваабаронцы часта ўтрымліваюцца ў бесчалавечных і прыніжальных годнасць умовах.
Чытаць падрабязней тут https://spring96.org/be/news/119188
