Намеснік старшыні Лідскага райвыканкаму, ён жа старшыня Лідскай раённай арганізацыі нібыта грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кашкевіч разам з начальнікам упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкаму (яна ж член ЛРО РОО «Белая Русь») Вольгай Тарасюк уручылі работнікам установы “Дзіцячы садок №4 г Ліда” членскія білеты гэтай дзяржаўнай структуры. Добра, што яшчэ не ўручылі дзецям.

Кашкевіч падзякаваў выхавацелькам за “сознательность” і паведаміў, што ў Лідскім раёне ўжо каля 1400 чалавек сталі членамі “Белой Руси”. Чыноўнік таксама заклікаў далучацца да адпавелнага тэлеграм-каналу.

Мяркуючы па колькасці здымкаў у шэрагі “Белой Руcи” залічаны ўвесь штат дзіцячага садку.