Да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, беларусы Беластока выйдуць, каб нагадаць, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, катаванні, не дзейнічаюць законы. Акцыя салідарнасці пройдзе ў Скверы Вольнай Беларусі 7 снежня а 16.00.

Тысячы палітвязняў адбываюць тэрміны за тое, што хацелі жыць у вольнай і незалежнай краіне.

У гэты дзень згадаюць:

Tor Band — музыкаў, якія атрымалі 7,5–9 гадоў турмы за свае песні і за тое, што ў 2020 годзе натхнялі ўсіх нас.

Анджэя Пачобута — журналіста, які з 25 сакавіка 2021 года за кратамі за сваю праўду і прынцыповасць.

Мікалая Статкевіча — чалавека, які заплаціў свабодай за сваю смеласць, годнасць і непахісную пазіцыю.

…і тысячы іншых герояў Беларусі, якія сёння знаходзяцца ў няволі за сваю грамадзянскую пазіцыю.