
У Гарадзенскую абласную філармонію прызначылі новую дырэктарку. Ёй стала Наталля Леўшунова. Новага дырэктара калектыву прадстаўляў намеснік старшыні Гарадзенскага абласнога выканкаму Віктар Пранюк.
Да прызначэння на новую пасаду Наталля Леўшунова была начальніцай аддзелу культуры Лідскага райвыканкаму.
А мы прыпомнім, што раней з дзейнасцю філармоніі быў звязаны карупцыйны скандал. Кіраваў з 2017 году Гарадзенскай філармоніяй Валерый Тадэвушавіч Слабыш. Ён яе ўзначаліў пасля таго, калі на ранейшага дырэктара пачалі крымінальную справу за арганізацыю фальшывых канцэртаў.
