
фота расейскага консульства ў Гародні
Загадам Міністэрства замежных спраў Расеі генеральным консулам РФ у Гародні прызначаны Андрэй Варламаў (Андрей Варламов).
Напомнім, што раней на гэтай пасадзе быў Феадосій Владышэўскі, чый тэрмін на пасадзе скончыўся.
Андрэй Варламаў на дыпламатычнай службе з 1997 году. Працаваў на разнастайных пасадах у апараце МЗС.
У 2014-17 гадах – консул-дарадца Генконсульсва Расеі ў Сан-Францыска (ЗША);
У 2018-23 гадах – Генеральны консул у Хаджэнце (Таджыкістан);
У 2023-25 гадах – начальнік аддзелу ў Консульскім дэпартаменце МЗС Расеі.

Андрэй Варламаў
Напомнім, што сёлета расейскае консульства пераехала ў фактычна незаконна забраны будынак былой Мацежы школьнай ў Гародні.
