
У Гародні прадстаўнікі дзяржаўнай судовай сістэмы правялі семінар на тэму “Кодекс гражданского судопроизводства как единый процессуальный регламент рассмотрения гражданских дел”. На мерапрыемства сабраліся кіраўнікі і суддзі гаспадарчага суда Гарадзенскай вобласці, абласнога суду, а таксама нібыта “представители научного и бизнес-сообществ региона”.
Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога суда Ігар Ярмак сцвярджаў, што Кодэкс грамадзянскага судаводства – адзін з этапаў судова-прававой рэформы, які распрацоўваўся нібыта максімальна з улікам інтарэсаў і правоў грамадзян, юрыдычных асоб для аптымізацыі і магчымасці ўдзелу, доступу да правасуддзя.
Паводле слоў суддзі эканамічнага суда Гарадзенскай вобласці Эдуарда Караля, эканамічныя суды і суды агульнай кампетэнцыі, якія ўжо 10 гадоў знаходзяцца ў адной судовай сістэме, якую ўзначальвае Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, пачнуць прымяняць адзіны працэсуальны рэгламент пры разглядзе грамадзянскіх і эканамічных спраў.
Маўляў, нібыта ствараюцца адзіныя правілы, якія ўсе будуць ведаць.
Кароль таксама тлумачыў прысутным некаторыя навацыі Кодэкса грамадзянскага судаводства:
“Он предоставляет дополнительные возможности для участников процесса обращаться в суд не только в традиционной письменной форме, но и подавать электронные документы, в том числе прикрепляя к этому электронному документу копии тех документов, которыми субъекты обосновывают свои требования и возражения. Это дополнительные стимулы для примирения сторон, новые возможности разрешения спора без вмешательства суда, такие как переговоры сторон с участием их адвокатов, переговоры сторон для выработки условий мирового соглашения, это примирительные и медиативные процедуры в судах”.
Навацыяй таксама лічыцца тое, што суб’ектам даецца магчымасць пры наяўнасці згоды тых асоб, якія знаходзяцца ў судовым пасяджэнні, удзельнічаць дыстанцыйна з дапамогай тэхнічных сродкаў, якія яны маюць. Гэта значыць гэта не толькі традыцыйная відэаканферэнц-сувязь, якая прымяняецца эканамічнымі судамі і раёнамі, але і магчымасць падключыцца да працэсу дыстанцыйна з дапамогай папулярных праграм.
