Віктар Жук  / “Гродзенская праўда”

Гендырэктара “Гроднаэнерга” Віктара Жука затрымалі за карупцыю. Гэта адбылося некалькі тыдняў таму, піша выданне hrodna.life са спасылкай на ўласныя крыніцы. Таксама чыноўніка знялі з пасады.

Імя Віктара Жука знікла з афіцыйнага сайта ведамства. Новага гендырэктара пакуль што не прызначылі.

Віктара Жука паставілі кіраваць “Гроднаэнерга” ў 2020 годзе. Агулам у Гарадзенскай энергасістэме ён працаваў з 1993 годк. Як адзначае праект luka.zone, чыноўнік “падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі”.