
У Беларусі на год адклалі канцэрты адыёзна-шавіністычнага спевака Шамана (Яраслава Дронава) — ўлюбёнца Пуціна.
Канцэрты Шамана былі запланаваныя ў гэтым месяцы ў Берэсці, Гародні і Гомелі. Але іх, як заўважыла “Наша Ніва”, перанеслі — таксама на снежань, але ўжо наступнага, 2026 года.
Аператары, якія займаліся продажам квіткоў, не змаглі патлумачыць прычыну пераносаў. “Здавайце квіткі, калі не хочаце год чакаць, гэта ж яшчэ дажыць трэба”, — адказалі журналістам у адным з пунктаў продажаў.
У афіцыйных акаўнтах спевака ў сацсетках таксама няма звестак на гэтую тэму. Дарэчы, на канцэрт Шамана ў лістападзе квіткі ў Беларусі прадаваць давялося з дапамогай райвыканкамаў.
На днях канцэрты Z-спевака адмянілі ў Белгарадзе. Яго жонка Кацярына Мізуліна патлумачыла адмену тым, што “кіеўскія тэрарысты планавалі ракетны ўдар па месцы мерапрыемства”.
Напомнім, што раней, у 2022 годзе, гэты Шаман выступаў у Гародні.
