Кожную суботу ў 8:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Выпуск прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, якая з’яўляецца адной з прычын, што перашкаджаюць Беларусі ўступіць у Раду Еўропы. Збіраем каментары экспертаў:

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда:

“Нагадаю, Беларусь геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. І еўрапейскія каштоўнасці — [гэта] у тым ліку краіна без смяротнага пакарання”.

Юрыст, праваабаронца, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў:

“Так дрэнна з правамі чалавека, як у Беларусі, на сённяшні дзень нідзе няма ў Еўропе”.

Дарадца па развіцці стратэгічнага супрацоўніцтва Дырэктарата па правах чалавека Рады Еўропы Сяргей Дзікман:

“Да канца 1980-х гадоў і ў пачатку 1990-х аформіўся еўрапейскі кансэнсус, што смяротнага пакарання няма ў еўрапейскім грамадстве, і [крыху пазней] гэта стала крытэрыем для сяброўства ў Радзе Еўропы”