У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 прозвішчы — цяпер у ім 6066 чалавек

5 снежня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі Фёдара Кандыранду, журналіста Ігара Ільяша, а таксама фігурантаў справы «письмо.бeл» Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і Аляксандра Лыкшына.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

За апошнія два тыдні з Гарадзеншчыны ў пералік даданыя наступныя асобы: Аляксей Кердаль, Уладзімір Янкоўскі, Аляксей Шульжыцкі з Гародні і Аксана Апанасовіч з Скідаля.