Маргарыта Ясевіч. Фота з яе старонкі Вконтакте

Маргарыце Ясевіч 29 гадоў. Яна родам з Ліды. У 2018 годзе яна скончыла гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

У 2020 годзе Маргарыта зарэгістравала ў Смаленску фірму «ВМ-ТОРГ». Яе сфера дзейнасці — оптавы гандаль мэбляй, бытавымі таварамі, скабянымі, нажавымі і іншымі металічнымі вырабамі.

Апошнія гады дзяўчына жыве ў Самахвалавічах пад Менскам.

Ясевіч асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»). Падобна, што яе пераслед звязаны са справай Гаюна. Прысуд — так званая “хатняя хімія”, але тэрмін дакладна невядомы.