Графік пасяджэнняў у судах Беларусі ўжо 9 месяцаў не публікуецца на партале электроннага судаводства, інтэграванага ў сайт Вярхоўнага суда.

6 сакавіка сервіс яшчэ быў даступны для грамадскасці. Пазней пры спробе вывесці на экран расклад пасяджэнняў таго ці іншага суда стаў усплываць напіс “Сэрвіс часова недаступны. Праводзяцца рэгламентныя работы”. Цяпер гэты напіс не адлюстроўваецца, панэль з календаром і спісам судоў прыбраная.

З дапамогай гэтага сервісу праваабаронцы і СМІ раней маглі дакументаваць факты палітычных рэпрэсій.