
Сама меней дзевяць тысяч сто восемдзесят пяць чалавек зазналі палітычны крымінальны пераслед у Беларусі з 2020 года, адзначаюць праваабронцы ў падрыхтаванай цэнтрам «Вясна» справаздачы пра сітуацыю з правамі чалавека за лістапад 2025-га.
Адзначаецца, што ў дачыненні да амаль васьмі тысяч вынесеныя палітычна матываваныя прыгаворы (з улікам 37 накіраваных на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне). Такім чынам, асуджана мінімум 85,4% асоб, што трапілі пад такі пераслед.
За лістапад праваабаронцы прызналі палітвязнямі 33 асобы. Як чытаем на старонцы Праваабарончага Цэнтру « Вясна», па стане на 7 снежня тысяча дзьвесце васямнаццаць чалавек у Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі. З пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя чатыры тысячы дзьвесце семдзесят восем чалавек.
Сёння ў шэрагу гарадоў Еўропы беларускія дыяспары праводзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі. У Беластоку акцыя прайшла ў скверы Вольнай Беларусі.
