7 снежня беларуская дыяспара Беластоку правяла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня. Акцыя ў скверы Вольнай Беларусі паблізу кансулату РБ сабрала каля 40 чалавек удзельнікаў і журналістаў. Выступоўцы – прадстаўнікі дыяспары, праваабаронцы, былыя палітвязні, гаварылі пра стан правоў чалавека ў Беларусі і поўную няпраўнасць, разбурэнне прававога поля, жудасныя ўмовы зняволення палітвязняў, гістарычныя аспекты і тое, што чакае беларускі народ. Персанальна згадвалі пра нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які зараз за кратамі, і многіх іншых палітвязняў.

Нягледзячы на трагічную і змрочную сітуацыю, выказваўся стрыманы аптымізм і вера ў аднаўленне справядлівасці і законнасці ў Беларусі.