У 2025 годзе ўбачыла свет другое выданне кнігі вядомага гарадзенскага прафесара-гісторыка Алеся Смаленчука «Раман Скірмунт». Гэта сур’ёзнае навуковае даследаванне, прысвечанае аднаму з самых важных і супярэчлівых палітычных дзеячаў беларускай гісторыі пачатку ХХ стагоддзя.

На даследаванне біяграфіі Скірмунта пайшло больш 15 гадоў у архівах 8 краін, гаворыць Алесь Смалянчук:

– Яго палітычную біяграфію цяжка было разгадаць. Яна не паддавалася. Ён быў дэпутатам расейскай дзяржаўнай думы. Быў прэм’ер-міністрам Беларускай Народнай Рэспублікі. Сенатарам міжваеннай Польшчы. І хацелася зразумець, якія матывы былі ў яго палітычнай дзейнасці і кім ён быў па сваёй сутнасці – беларусам, палякам ці грамадзянінам Расейскай імперыі. Гэта была самая цікавая задача, якая стаяла перада мной. І я паспрабаваў яе вырашыць сваёй кнігай.

Праца Алеся Смалянчука — гэта фундаментальная, аб’ектыўная біяграфія, якая вяртае ў навуковы і грамадскі абарот фігуру першараднага беларускага палітыка, прадстаўляючы яго без рыштункаў і міфаў, ва ўсёй яго гістарычнай складанасці і супярэчлівасці.

Беларускае Радыё Рацыя