
Алег Мацкевіч
«Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах». Гэтыя словы, напісаныя 76 гадоў таму, сталі асновай сусветнай справы правоў чалавека. 10 снежня свет адзначае Міжнародны дзень правоў чалавека — не проста каляндарную дату, а дзень, калі варта спыніцца і задацца пытаннем: наколькі гэтыя словы жывыя сёння для кожнага з нас? Пра гэта Беларускае Радыё Рацыя паразмаўляла з праваабаронцам Алегам Мацкевічам.
РР: Што сёння азначае Міжнародны дзень правоў чалавека? Ці захаваў гэты дзень сваё першапачатковае значэнне быць не толькі святам, але і заклікам да дзеяння?
Алег Мацкевіч: Сённяшні дзень – Дзень правоў чалавека – гэта заўсёды актуальны дзень. Гэта падзея, якая звязаная з тым, што правы чалавека мы павінны абараняць, нягледзячы на тое, што мяняецца палітычны дызайн міжнародных стасункаў, умоваў, у якіх мы працуем. Тое, што частка нашых сябраў дасюль знаходзіцца ў зняволенні, гэтыя ўсе абставіны накладаюць на нас проста дадатковыя абавязкі – бараніць правы чалавека, гэтае пытанне актуалізаваць увесь час, не даваць яму сысці кудысьці ў патаемныя куточкі, і каб гэта было на слыху ўвесь час, каб людзі пра гэта казалі, чулі і змагаліся за свае працы. Гэта вельмі важна зараз.
РР: Як змянілася разуменне правоў чалавека за апошнія дзесяцігоддзі? Ці перайшлі мы ад размовы пра грамадзянскія і палітычныя да больш цэласнага падыходу, які ўключае эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы?
Алег Мацкевіч: Гэта сапраўды адбываецца, відавочна. Мы можам назіраць гэта на прыкладзе Беларусі. Калі, скажам, яшчэ дзесяцігоддзе таму звужалася гэтае пытанне, і ў тым ліку ў грамадскім дыскурсе. Звужалася гэтае пытанне выключна да нейкіх палітычных правоў, грамадзянскіх правоў, скажам, абарона на свабоду слова альбо абарона права на свабоду мірных сходаў. То пасля 2020 года гэтае само паняцце “правы чалавека” пашырылася на іншыя сферы і актуалізавалася. Яно, у прынцыпе, заўсёды рознабаковым было. У Беларусі людзі пасля 2020 года праяўлялі актыўнасці ў нейкіх іншых сферах, каторыя абсалютна не прывязаныя да грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта сферы нейкіх камунальных паслугаў, якія аказваюцца з боку дзяржавы, сфера транспартнай інфраструктуры.
Калі людзі спрабавалі дамагчыся выканання нейкіх абавязкаў з боку дзяржавы, аказалася, што дзяржаве гэта таксама не падабаецца, і дзяржава спрабуе прыраўняць такія дзеянні і такія актыўнасці да нейкіх нават экстрэмісцкіх дзеянняў. Трактаваць іх як спробы замінаць працы дзяржаўнаму апарату. І такім чынам вось проста спыняць гэтую актыўнасць
Цалкам гутарка:
