За першы тыдзень снежня з Польшчы былі высланыя не менш за 15 грамадзян Беларусі. Пра гэта ў сацсетках паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны.

Паводле інфармацыі ведамства, за 1-7 снежня з Польшчы на падставе пастаноў аб абавязковым вяртанні выехалі 190 замежнікаў. Часцей за ўсё добраахвотна выязджалі грамадзяне Калумбіі (25 чалавек), Беларусі (15 чалавек), Грузіі (14 чалавек).

Прэс-служба міністэрства не ўдакладніла прычыны, па якіх беларусам загадалі пакінуць Польшчу.

Прымусова з тэрыторыі Польшчы былі высланыя грамадзяне Украіны (36 чалавек), Грузіі (15 чалавек), Малдовы (6 чалавек).