Палітзняволены Анджэй Пачобут узнагароджаны прэміяй «Абаронца правоў чалавека 2025 года» Заходне-Паморскага ваяводства Польшчы

Палітвязень, гарадзенскі журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі ўганараваны узнагародай «за мужнасць і стойкасць».

Узнагарода была ўручаная 10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у канцылярыі маршалка. Ад імя лаўрэата яе прыняў Барташ Веліньскі, намеснік галоўнага рэдактара «Газеты Выборчай», карэспандэнтам якой працаваў Пачобут да зняволення.

«Гэты журналіст “смела дакументаваў і асвятляў падзеі ў сваёй краіне. <…> Яго артыкулы, якія раскрываюць палітычную рэальнасць, спрыялі падвышэнню міжнароднай дасведчанасці пра складаную сітуацыю ў Беларусі».