Людзі ў Вільні чакаюць прыезду вызваленых палітвязняў.

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых і вывезеных у Літву:

  1. Бяляцкі Алесь
  2. Князеў Ілля
  3. Сакаленка Ала
  4. Папшо Вячаслаў
  5. Галуза Раман
  6. Бельская Наталі
  7. Сырыца Аляксандр
  8. Батальёнак Марыя
  9. Наканішы Масатосі

Усе яны, апроч Алеся Бяляцкага, маюць грамадзянства іншых краін (ці разам з беларускім, ці толькі замежнае).

***

Алесь Бяляцкі расказаў, што ад яго патрабавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ëн адмовіўся

Ëн расказаў, што яго сёння пабудзілі а 4-й гадзіне ночы і загадалі збіраць рэчы.

На пытанне пра сваю ўзнагароду ён адказаў: «Гэтая Нобелеўская прэмія была дадзеная не толькі мне асабіста, а ўсім беларускім актывістам і ўсяму беларускаму народу, які выступаў і выступае за дэмакратыю, за правы чалавека ў Беларусі, які працягвае сваю барацьбу. Хоць яна ў нас ідзе няпроста і цяжка, праз турмы, тысячы людзей сядзелі і зараз працягваюць сядзець у турмах».

У спісе вызваленых 13 снежня наступныя асобы:

  • Алесь Бяляцкі
  • Валянцін Стэфановіч
  • Уладзь Лабковіч
  • Максім Знак
  • Марына Золатава
  • Віктар Бабарыка
  • Аляксандр Фядута
  • Марыя Батальёнак
  • Раман Галуза
  • Ала Сакаленка
  • Марыя Калеснікава
  • Наканісі Масатосі
  • Ілля Князеў
  • Наталля Бельская
  • Вячаслаў Папшо
  • Аляксандр Сырыца
  • Алена Гнаўк
  • Павел Севярынец
  • Сяргей Зеляноўскі,
  • Дзмітрый Пражэцкі,
  • Андрэй Шмай,
  • Марына Санкевіч,
  • Соф’я Бачурынская,
  • Уладзіслаў Яцэнка,
  • Сяргей Іванцоў,
  • Наталля Малец
  • украінец Максім Аўрэньеў
  • Аляксандр Біруля

Па адной з версій Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку вывезлі ва Украіну. Ва Украіну нібыта вывезлі ажно 114 чалавек. Сярод іх 104 — беларусы.

Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны ЕС

Пра гэта заявілі ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Украіны, піша @euroradio.

“Вызваленыя грамадзяне Беларусі, пасля аказання неабходнай медыцынскай дапамогі і па іх жаданні будуць дастаўлены ў Польшчу і Літву”.