
Ратавальнікі паведамілі пра ліквідацыю пажару ў касцёле. Пацярпелых няма.
Агнём пашкоджаны дах і латы па ўсёй плошчы будынка. Задымлены сцены, столь і ўнутранае ўбранне касцёла.
На месцы здарэння працавалі 16 адзінак тэхнікі МНС.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія — парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
Раніцай 14 снежня ў аграгарадку Сапоцкін Гродзенскага раёна адбыўся пажар у будынку касцёла. Як кажуць відавочцы, узгаранне пачалося каля 7‑й гадзіны раніцы.
