У панядзелак Гітанас Наўседа падпісаў папраўкі да Крымінальнага кодэкса і Закона аб крымінальнай разведцы, якія прадугледжваюць узмацненне пакаранняў для асобаў, што перавозяць кантрабанду небяспечным спосабам, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на прэс-служба прэзідэнта.

Папраўкі прадугледжваюць, што ў выпадку, калі кантрабанда стварае рэальную пагрозу жыццю, здароўю чалавека або дзейнасці прадпрыемства, якое мае важнае значэнне для нацыянальнай бяспекі, такое дзеянне будзе разглядацца як цяжкае злачынства. Дагэтуль за такія дзеянні пагражала толькі адміністрацыйная адказнасць.

Прэзідэнт адзначыў, што новае прававое рэгуляванне накіравана на прадухіленне гібрыднай атакі, якая вядзецца з тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем шароў з кантрабандай.